Od 16 do 18 listopada 10 młodych ludzi przeżywało swoje rekolekcje w naszym domu na Białorusi. Rekolekcje prowadziła s. M. Pia Trapaczowa.
16 па 18 лістапада ў кляштары Сясцёр Змёртвыхпаўстанак адбыліся рэкалекцыі для моладзі. 10 маладых людзей згадзіліся пакінуць свае штодзеныя клопаты, каб апынуцца ў атмасферы духоўнай цеплыні і тым самым, нанова, пачаць будаваць свае адносіны з Панам Богам, а таксама з сабою.
Перад моладдзю было пастаўлена тры пытанні: “Хто? Дзе? Калі?” У пошуках адказу на гэтыя пытанні дапамага Кніга Быцця, а менавіта гісторыя Якуба і Адама.
Якуб у сваім змаганні паказваў, што трэба прасіць благаслаўленне ў Пана Бога, але спачатку трэба назваць сваё сапраўднае імя. Імя, якое будзе паказваць мяне сапраўднага, без масак, якое чалавек баіцца паказаць іншым, але якое ведае Пан Бог. Назваўшы сваё сапраўднае імя Пан нам благаслаўляе.
З дапамогаю Адама, шукалі адказу на пытанне: “Дзе?” Пасля граху мы хаваемся ад Бога, ад Яго позірку, але менавіта ў хвіліны нашага страху Бог нас шукае, шукае пытаннем: “Адаме, дзе ты?” Кожны з удзельнікаў у гэтае пытанне ўпісаў сваё імя і тым самым, згадзіўся на тое, каб Бог яго пачаў шукаць.
Пытанне “Калі?” вучыла знаходзіць kajros – час ласкі ў нашым штодзёным жыцці, якое пражываецца ў часе chronos.
Кульмінацыйным момантам стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе была добрая магчымась адказаць на пытанні, узіраючыся ў вочы самога Бога.
Хоць рэкалекцыі ў нашым доме скончыліся, але яны працягваюцца ў штодзёным жыцці іх удзельнікаў.
s.M.Pia
fb Евгения Тропачева